Кошт Урада Кошта урада. Проста пра наш бюджэт.

Дзяржава сабрала 402 755 000 BYN у 2015 г.

Як мы лічылі

Прадстаўленая на гэтым сайце інфармацыя заснавана на бюджэтных дакументах, даступных на афіцыйных парталах. Метадалогія падлікаў заснавана на бягучым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.  

За што ты плаціш?

Калькулятар дапаможа вам падлічыць, колькі вы плаціце за  аказваемыя дзяржавай паслугі. Людзі звычайна думаюць, што яны плацяць дзяржаве толькі падатак на прыбыткі і адлічэнні ў ФСАН, калі не маюць уласнага бізнэсу альбо не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Аднак у рэальнасці мы плацім ускосныя падаткі кожны раз, калі набываем тавары, абкладаемыя акцызамі (алкагольныя напоі, цыгарэты), ды іншыя тавары, у кошт якіх уваходзіць ПДВ. Калі мы бярэм ў банку крэдыт альбо здымаем жыллё, мы таксама робім адлічэнні на карысць дзяржавы. Такім чынам, мы ўсе робім адлічэнні ў дзяржаўны бюджэт, а прыярытэты выдаткаў зацвярджаюцца палітыкамі.  

Калькулятар «Колькі вы плаціце дзяржаве» дапамагае падлічыць падатковы цяжар дзяржавы на нас, грамадзянаў. Для падліку вашага асабістага ўнёску ў агульную справу ўвядзіце інфармацыю аб сваім заробку (гатоўкай, пасля ўсіх падаткаў), вашы агульныя выдаткі ў месяц (калі выдаткоўваеце ўсё, што зарабляеце, то гэта лічба будзе роўнай заробку), а пасля асобныя артыкулы выдаткаў – такія, як аплата ЖКГ, набыццё паліва, выдаткі на алкаголь і цыгарэты. Калькулятар пакажа ваш баланс – г.зн. якую частку 8-гадзіннага працоўнага дня вы працуеце на сябе, а якую - на дзяржаву, а таксама колькі вы адлічваеце дзяржаве штомесяц ў выглядзе падатка на прыбытак, акцызаў і ПДВ.

Набудзь сабе дзяржаву

«Набудзь сабе дзяржаву» - гэта віртуальная крама, якая адлюстроўвае, якія паслугі аказвае дзяржава і колькі яны каштуюць. Заходзячы ў гэту краму, вы атрымліваеце магчымасць абраць, якія паслугі вы хацелі бы атрымліваць ад «вашай» дзяржавы, а за якія вы бы ўвогуле ніколі нічога не плацілі.  Праграма падлічыць кошт «вашай» дзяржавы і вы даведваецеся, даражэй альбо танней яна той, якую мы маем зараз.  

Вы можаце абраць аб'ём кожнай дзяржаўнай паслугі, двігаючы паўзунок ад бягучага палажэння да нуля альбо да 200 адсоткаў. Выбар 200 адсоткаў азначае, што вы жадаеце падвоіць сродкі, якія дзяржава выдаткоўвае на гэту сферу, выбар 100 адсоткаў – што вы жадаеце пакінуць выдаткі на мінулым узроўні, 50 адсоткаў азначае, што дзяржава павінна зменшыць выдаткі на гэту паслугу, 0 адсоткаў – што ўвогуле не павінна выдаткоўваць на гэта грошы.

Націснуўшы на кнопку «Набыць», вы пабачыце, колькі бы выдаткавала «ваша» дзяржава, а таксама колькі сродкаў было бы зэканомлена такім чынам на аднаго чалавека і на аднаго працуючага за год.

Інфаграфіка: дзяржаўныя выдаткі

Інфаграфіка –гэта графічнае прадстаўленне ўсіх дзяржаўных выдаткаў, якія фінансуюцца падаткамі ды іншымі паступленнямі. Спадзяемся, што яна дапаможа  зразумець узаемасувязь паміж рознымі артыкуламі дзяржаўных выдаткаў, а таксама іх памер адносна адно аднаго.

Мапа ўключае ў сябе кругі, якія дэманструюць агульныя выдаткі дзяржаўнага сектару, уключаючы выдаткі мясцовай улады і Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, ды агульны прыбытак дзяржаўнага сектару.

Рахунак за дзяржаўныя паслугі

Рахунак за дзяржаўныя аслугі падобны на той, які вы атрымліваеце ў краме. Толькі тут пазначаны вашы выдаткі на дзяржаўныя паслугі і на тое, куды ідуць гэтыя грошы. У рахунку пазначаны асноўныя дзяржаўныя паслугі ды іх кошт з разліку на аднаго чалавека. Пры жаданні можна самастойна падлічыць на колькі павінны павялічыцца падаткі з кожнага чалавека для таго, каб, напрыклад, павялічыць пенсію на 10 адсоткаў.

Сукупны дзяржаўны доўг

Дзяржаўны доўг разлічваўся на аснове паказчыкаў спецыяльнага стандарту распаўсюджвання дазденых. Лічыльнік дзяржаўнага доўга адлюстроўвае гэтыя падлікі ў мастацкай форме.